Двух журналістаў "Белсата" аштрафавалі, трэцяму далі 13 сутак арышту

Двух журналістаў "Белсата" аштрафавалі, трэцяму далі 13 сутак арышту

13 сутак арышту прысудзілі відэааператару Змітру Солтану (Буянаву), затрыманаму на акцыі 1 лістапада. Пра гэта паведаміў тэлеканал "Белсат", з якім супрацоўнічае Солтан.

10 сутак яму прысудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, а яшчэ тры — за супраціў.

Адвакат па адміністратыўнай справе сказаў калегам, што Солтан збіты: у яго гематомы, а таксама магчымы разрыў сухажылля левага пляча і вывіх правай рукі. Аднак міліцыянты не аддалі яго "хуткай", сказаўшы, што мусяць спачатку разгледзець ягоную адміністратыўную справу. 

Ці адвезлі хлопца на рэнтген хаця б увечары, невядома. Калегі мяркуюць, што Солтана не выпусцілі, каб ён не зняў пабоі.

Таксама 1 лістапада ў Мінску былі затрыманыя яшчэ два журналісты, якія супрацоўнічаюць з "Белсатам" — Арцём Багуслаўскі і Зміцер Краўчук. Іх аштрафавалі і адпусцілі на волю. Вядома, што Багуслаўскаму прызначаны штраф у 810 рублёў (30 базавых велічыняў). 

Солтан, Багуслаўскі і Краўчук праходзяць як падазраваныя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі