Дыега Марадона сустрэўся з брэсцкімі дынамаўцамі
17 ліпеня старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" Дыега Марадона сустрэўся з гульцамі каманды. Гэта адбылося перад яго адлётам у Аргенціну да сваёй сям'і, паведамляе прэс-служба клуба.
Аднак ужо 2 жніўня Марадона прыляціць у Афіны на матч у адказ, які футбалісты брэсцкага "Дынама" згуляюць у Лізе Еўропы з "Атрамітасам".
Як паведамлялася раней, Марадона прыбыў у Брэст 16 ліпеня. Падчас сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Беларусі славуты аргенцінец не выключыў, што застанецца жыць у нашай краіне, калі тут завяршыцца яго спартовая кар'ера.