“Дыктатура большасці” ці звычайны парламентарызм: што адбываецца ў КР — эфір
Анжаліка Мельнікава
Першыя “100 дзён” працы, па якіх прынята рабіць высновы наконт здольнасці эфектыўна спраўляцца з выклікамі і задачамі, даўно мінулі і для Каардынацыйнай рады. Пакуль на слыху толькі шматлікія спрэчкі з узаемнымі абвінавачваннямі сярод чальцоў КР, ухваленне кандыдатуры новай прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы КР, зварот да ўрадаў Латвіі, Літвы і Польшчы з просьбай палегчыць памежны рух для грамадзян Беларусі, а таксама спрасціць працэдуру атрымання віз і… усё. Прынамсі, з таго, што без пашукавіка прыходзіць да галавы.
Ці атрымалася ў Каардынацыйнай рады нарэшце наладзіць працу і сфармаваць усе неабходныя камісіі? Ці чакаць бліжэйшым часам новых сыходаў з КР і ці апраўданыя абвінавачванні ў “дыктатуры большасці”? Чым на гэты момант са зробленага можа пахваліцца КР і ці ёсць перспектывы ў гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.