Дырэкцыю "Лістапада" адхілілі ад выбару фільмаў для нацыянальнага конкурсу

Дырэкцыю "Лістапада" адхілілі ад выбару фільмаў для нацыянальнага конкурсу

Дырэкцыю кінафестывалю "Лістапад" не запрасілі ў спецыяльную камісію пры Мінкультуры, якая займаецца адборам фільмаў для нацыянальнага конкурсу. Як перадае Радыё "Свабода", у выніку аргкамітэт кінафэсту меў толькі дарадчы голас, які не заўсёды нават улічваўся. 

Дырэктарка фестывалю Анжаліка Крашэўская лічыць, што такая дзяржаўная апека можа каштаваць Беларусі месца ў Міжнароднай асацыяцыі кінапрадзюсараў. Менавіта ўдзел у гэтай асацыяцыі дазваляе "Лістападу" мець міжнародны статус. "Згодна з міжнародным рэгламентам, фестываль павінен быць па-за цэнзурным кантэкстам. Так, усюды свае погляды на палітыку, на ідэалогію. Але ў выпадку дзяржаўнага ўмяшання краіна можа быць пазбаўленая права праводзіць фестывалі, якія атрымліваюць міжнародную акрэдытацыю. Прынамсі, такі пункт ёсць", — асцерагаецца спецыялістка.

Першая намесніца міністра культуры Ірына Дрыга, каментуючы сітуацыю, заявіла, што адборачная камісія існуе некалькі апошніх гадоў і на яе аб'ектыўнасць ніхто не наракаў. 

Тым часам кінакрытык і журналіст Андрэй Расінскі заклікаў беларускіх кінематаграфістаў байкатаваць фестываль у адказ на такі крок чыноўнікаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі