Дырэктар беларускай атамнай станцыі будзе мець заробак $8-10 тысяч

Заробак у 8-10 тысяч долараў у месяц будзе мець дырэктар беларускай атамнай станцыі. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
"Гэта добры заробак, хоць і меншы, чым у Расіі плацяць за такую працу", - сказаў ён. Сямашка бачыць праблему ўцёкаў кваліфікаваных кадраў за мяжу ў адносна нізкім узроўні заробкаў у Беларусі. Напрыклад, у Расію пераманьваюць спецыялістаў сярэдняга звяна з Беларускага металургічнага завода. Паводле Уладзіміра Сямашкі, у нашай краіне цяпер не хапае і будаўнікоў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі