Дызельнае паліва пойдзе па нафтаправодзе "Ўнеча-Вентспілс" з 23 ліпеня

Прапампоўка дызельнага паліва на беларускім участку расійскага нафтапрадуктаправоду "Ўнеча-Вентспілс" будзе адноўленая 23 ліпеня ў 23 гадзіны. Як паведамляе "Інтэрфакс", рашэнне было прынятае ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі прынята пасля таго, як прадстаўнікі кампаніі "Захад-Транснафтапрадукт" падалі дэталёвы план рамонтных прац на ўчастку трубаправоду да канца 2009 года.

Нагадаем, што эксплуатацыя трубаправоду была прыпыненая 17 ліпеня з нагоды нездавальняючага тэхнічнага стану. Па словах выратавальнікаў, за гэтыя дні расійская кампанія выправіла 14 дэфектаў на трубаправодзе.

Тым часам прэс-служба расійскага ўраду паведаміла, што запуск нафтапрадуктаправоду запланаваны на 5 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі