Дызельнае паліва вылілася ў раку Ула
Працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў аварыі на нафтаправодзе «Унеча-Венстпілс», якая адбылася ўвечары 23 сакавіка.
У нядзелю стала вядомая афіцыйная лічба, якая адлюстроўвае колькасць дызельнага паліва, што вылілася з дзіркі ў трубаправодзе.
Паводле словаў генеральнага дырэктара унітарнага прадпрыемства «ЗахадТрансНафтапрадукт» Мікалая Альхімовіча, з трубы вылілася крыху менш за 100 кубаметраў дызпаліва.
На рацэ Ула, прытоку Заходняй Дзвіны, усталявана сем так званых бонавых загародаў: пры дапамозе іх збіраюць паліва, якое плыве па вадзе. Ужо сабрана больш як 400 літраў паліўна-вадзяной сумесі. Па берагах Улы рассыпаюць абсарбенты.
Бонавыя загароды ўсталяваныя і ў раёне Верхнядзвінску на Заходняй Дзвіне. На ліквідацыі наступстваў аварыі занятыя каля двухсот чалавек, больш як 50 адзінак спецыяльнай тэхнікі ды 10 плаўсродкаў. Людзі працуюць без перапынку, у некалькі зменаў.
Аварыйны участак трубаправоду ўжо адрамантавалі. Паводле папярэдніх высноваў, аварыя адбылася з-за расслаення металічнай трубы.
Мясцовыя жыхары расказваюць, што выбуху, калі адбылася аварыя, яны не чулі, а пра тое, што нешта здарылася, здагадаліся са з’яўленнем выратавальнікаў. Потым да вяскоўцаў даляцела хваля бензінавага паху.
Устойлівы пах у бязветранае надвор'е адчуваецца ў паветры навакольных вёсак досыць моцна. Плямы дызпаліва можна заўважыць на паверхні ракі цягам 10-15 кіламетраў.
На другі дзень пасля аварыі з берагоў Улы збеглі бабры. Аднак уратавацца здолелі не ўсе. Мясцовы жыхар Аляксандар Памялёнак распавёў, што знайшоў на беразе невялічкага мёртвага бабра. Паводле яго словаў, футра жывёлы было ўсё ў мазуце.