Дзеці пераўтварылі замак 12 стагоддзя ў дошку гонару (ФОТАРЭПАРТАЖ)

У вёсцы Свіслач Асіповіцкага раёна гістарычны помнік разбіраюць на цэглу, а іншыя унікальныя аб’екты таксама нікому не патрэбныя.
Спяшайцеся ў вёску Свіслач, калі хочаце паспець пабачыць маляўнічыя руіны тутэйшага замка (будаваўся ў 12-17 стагоддзях, першапачаткова быў драўляны).




Старадаўнюю цэглу ўнутры замка разбіраюць мясцовыя жыхары.




Выгляд з вакна Свіслацкага замка




Моладзь пераўтварыла сцены легендарнага замка ў сваю дошку гонару

 


Гэта рэшткі старадаўняга гарадзішча. Мясцовыя кажуць, што тут праводзіліся не адныя раскопкі. Але належным чынам гарадзішча ніхто не абазначыў.




Выгляд з пагорка, на якім стаіць Свіслацкі замак. Тут Свіслач упадае ў Беразіну.




Гэта знакаміты Кацярынінскі шлях 18 стагоддзя. Шчасце, што на  гэты помнік славянскага дарогабудаўніцтва не хапіла асфальту за савецкім часам




Карціны на жалезнай браме. Творчасць мясцовых мастакоў




Мясцовая праваслаўная царква. У гэтым будынку раней месцілася лякарня




А вось так выглядае сучасная амбулаторыя Свіслачы. Даваенны будынак. Мясцовая доктарка, якая прыехала сюды па размеркаванні, у вялікай пашане і зарабляе, па словах мясцовых, больш за 800 тысяч рублёў




Будынак 19 стагоддзя. Цяпер тут знаходзіцца “Магазін”. Пячэнне да гарбаты і пачак зефіру – 4870 беларускіх рублёў




Дом культуры. Да прыходу ў Свіслач камуністаў тут быў касцёл




Помнік воінам, загінулым ў часы Другой сусветнай вайны

     


Фотаілюстрацыі зроблены мабільным тэлефонам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі