Дзевятоўскі: Ёсць добры шанц даказаць нашу невінаватасць
Дакументы па справе беларускіх малатабойцаў Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана адпраўленыя ў Спартовы арбітражны суд у Лазане. Спартоўцы збіраюцца аспрэчваць рашэнне дысцыплінарнай камісіі МАК, згодна з якім з-за станоўчых допінг-спроб беларусаў пазбавілі медалёў пекінскай Алімпіяды, інфармуе БЕЛТА. У размове з Еўрарадыё Дзевятоўскі адзначыў, што ў яго і Івана Ціхана ёсць добрая магчымасць даказаць сваю невінаватасць.
Вадзім Дзевятоўскі: “Безумоўна, шанцы ёсць і яны немалыя. У кожным разе, якое б рашэнне суда не было, усё адно мы потым усё раскажам і пакажам згодна з нашым меркаваннем. Нашы эксперты дбайна ўсё даследавалі. Ёсць шмат неадпаведнасцяў, навуковых недакладнасцяў, якія могуць паўплываць на канчатковы вынік аналізу. Таму мы спадзяемся на справядлівае вывучэнне гэтага матэрыялу, на справядлівы адказ якім бы ён не быў. У нас ёсць добры шанц даказаць нашу невінаватасць”.
Па словах Дзевятоўскага, пакет дакументаў аб'ёмам каля 400 старонак адпраўлены ў Лазану экспрэс-поштай з Лондана, дзе размяшчаецца офіс юрыдычнай канторы, якая займаецца справай.
Калі спартоўцам не ўдасца давесці сваю невінаватасць, то Вадзім Дзевятоўскі будзе дыскваліфікаваны пажыццёва, а Іван Ціхан, верагодна, на 2 гады. Таксама беларускіх спартоўцаў пазбавяць заваяваных на Алімпіядзе медалёў.