Джордж Буш паабяцаў надалей дабівацца вызвалення Аляксандра Казуліна
Вольга Казуліна, дачка палітвязня Аляксандра Казуліна, у складзе беларускай дэлегацыі правяла шэраг сустрэч у Вашынгтоне на самым высокім узроўні, у тым ліку і з Джорджам Бушам.
Як адзначыла Вольга Казуліна ў размове з Еўрарадыё, з прэзідэнтам ЗША сярод іншага яна размаўляла пра лёс Аляксандра Казуліна. Буш выказаў словы падтрымкі сям’і палітвязня, а таксама сказаў, што Амерыка і надалей будзе дабівацца яго вызвалення.
У сваю чаргу Вольга Казуліна падзякавала прэзідэнту за яго палітыку ў адносінах да Беларусі. На яе думку, з Лукашэнкам можна размаўляць толькі жорстка. Менавіта таму, у выніку ўвядзення эканамічных санкцый, на волю выйшлі пяцёра палітвязняў.