Дзіцячае свавольства стала прычынай гібелі сям'і ў Віцебску
Хлопчык любіў гуляць з запалкамі, кажуць сваякі
Дзіцячае свавольства стала прычынай гібелі сям'і ў Віцебску, паведамляе Следчы камітэт. Напярэдадні ў адной з кватэр знайшлі целы двух пенсіянераў (ва ўзросце 62 і 59 гадоў), іх 41-гадовай дачкі і 5-гадовага ўнука. Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што ачаг узгарання знаходзіўся ў ваннай, дзе стосамі складзеныя абгарэлыя газеты. Сваякі загінулых распавялі, што сям'я злоўжывала спіртнымі напоямі, а хлопчык любіў гуляць з запалкамі.
Удзень 25 снежня ратавальнікаў выклікалі пасля задымленні пад'езда дома. Супрацоўнікі МНС устанавілі кватэру, у якой адбылося ўзгаранне. Адкрытага агню ў ёй не было. На падлозе ў адным пакоі знайшлі гаспадара і яго жонку, а ў іншым — іх дачку з сынам. Медыкі "хуткай" канстатавалі смерць чатырох чалавек. Папярэдняя прычына гібелі людзей — атручэнне чадным газам. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.
Следчыя праводзяць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.