Дзмітрый Калдун прэзентуе ў Мінску свой альбом “Калдун”
Самы паспяховы прадстаўнік Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне" Дзмітрый Калдун на наступным тыдні прыедзе ў Мінск, каб прадставіць дэбютны альбом. 23 верасня беларускіх прыхільнікаў чакае аўтограф-сесія. А 26 верасня ў клубе Рэактар адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбома, які так і будзе называцца – “Калдун”.
Дыск са дня на дзень з’явіцца ў продажы ў Беларусі. У яго ўвайшло 11 песень, музыку для большасці з якіх напісаў сам Дзмітрый. На канцэртнай прэзентацыі Калдун выступіць разам са сваім калектывам, які будзе граць жыўцом. Цікава, што першы выступ з гуртом адбыўся ў лістападзе мінулага году менавіта ў Мінску, на разагрэве ў Scorpions.
Фота: koldun.name