Дзверы вагона метро адчыніліся ў тунэлі, але цягнік №23 застаўся на лініі
Горад нездарма называюць каменнымі джунглямі: ад выпадковай небяспекі тут
ніхто не застрахаваны. 19 сакавіка прыкладна а 12-й гадзіне Арцём Канцавы ехаў
на метро са станцыі “Няміга” на “Фрунзенскую” – і ледзь не загінуў: падчас руху цягніка адчыніліся дзверы, праз якія ён толькі што зайшоў у
вагон. Арцём Канцавы: “Прыхіляўся
да дзвярэй акурат да надпісу “Не прыхіляцца”. І амаль задрымаў, а дзверы
адкрыліся. Як я выратаваўся – не ведаю. Не, не зачапіўся. Адскочыў хіба…
Перагрупіраваўся неяк”.
Шакаваны Арцём распавёў пра здарэнне дзяжурнай станцыі “Фрунзенская”. Тая адразу ж кінулася некуды тэлефанаваць. Лагічным працягам сітуацыі стала б неадкладнае зняццё цягніка з маршрута, але…
...дыспетчар другой лініі мінскага метрапалітэна адказала “Еўрапейскаму радыё”, што ўсе цягнікі, якія з раніцы выйшлі з дэпо, працуюць спраўна.
Дыспетчар: “Калі ў нас нешта здараецца з дзвярыма, у машыніста спрацоўвае аўтаматычная сігналізацыя. Ён тэрмінова паведамляе пра гэта мне, мы сустракаем цягнік і высаджваем пасажыраў”.
Нічога падобнага 19 сакавіка не адбылося. Машыніст злашчаснага цягніка № 23, у якім, па меркаванні дыспетчара, ехаў Арцём Канцавы, адказаў, што з дзвярыма вагонаў яго саставу ўсё добра. Цягнік працягнуў перавозіць пасажыраў.
Нехта скажа: Арцём – сам дурань, напісана “не прыхіляцца” – дык не прыхіляйся! Але хто з нас без граху? Да таго ж, нават у не самым загружаным мінскім метро нярэдкія сітуацыі, калі да дзвярэй вагонаў папросту прыціскаюць! Мімавольнае адкрыцё дзвярэй вагона падчас руху цягніка ў “гадзіну пік”, напэўна, скончылася б чалавечымі ахвярамі.
Да таго ж, сам надпіс “не прыхіляцца” з’явіўся на дзвярах вагонаў мінскага метро хутчэй па традыцыі, чым па неабходнасці, і набыў сэнс толькі 31 снежня 1990 года, з адкрыццём другой лініі метро. Распавядае Станіслаў Кубліцкі, намеснік па эксплуатацыі начальніка электрадэпо “Маскоўскае”.
Станіслаў Кубліцкі: “Пішуць “Не прыхіляцца” толькі праз тое, што паўсюль у нас выхад на левы бок цягніка, а на “Першамайскай” – на правы. Гэта стандарт, таму што і ў Маскве, і ў Санкт-Пецярбургу такія станцыі існуюць даўно”.
Увогуле ж мімавольнае адкрыцё дзвярэй ў мінскім метро адбылося толькі аднойчы. Цягнік стаў на станцыі “Першамайская”, і машыніст выпадкова пераблытаў бок саставу, на якім павінны былі адкрыцца дзверы. Тады абыйшлося без ахвяр.
Станіслаў Кубліцкі можа ўявіць толькі адну сітуацыю, калі дзверы вагона метро могуць адкрыцца падчас руху цягніка больш чым на 30 сантыметраў.
Станіслаў Кубліцкі: “У выпадку, калі крый Божа можа лопнуць дзвярны ланцуг падчас руху цягніка, дык адна створка ад вібрацыі ці ад таго, што пасажыр прыціснуты, можа адсунуцца”.
Горад нездарма называюць каменнымі джунглямі. Але, нават рыхтуючыся да самага горшага, усяго не прадугледзіш. Жыхарам вялікага горада застаецца спадзявацца на добрасумленнасць тых, хто адказвае за іх бяспеку, – у тым ліку і транспартнікаў – а таксама быць асцярожнымі.
І галоўнае – ні ў якім разе не прыхіляцца да дзвярэй вагонаў іначай, як у самых крайніх выпадках.