Дзяржава будзе да канца года рэгуляваць цэны на сацыяльна значныя тавары

Дзяржава будзе да канца года рэгуляваць цэны на сацыяльна значныя тавары

Да канца года ў Беларусі захаваецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Раней МАРГ працягнуў дзяржрэгуляванне 10 груп сацыяльна значных тавараў. Цяпер у гэты спіс дадаліся яшчэ 20 груп. 

Сацыяльна значнымі таварамі ў Беларусі лічацца рыба і кансервы з яе, мяса, кілбасы, малако, тварог, сыр, хлеб, яйкі, соль, цукар, гарбата, кава, грачаная і пярловая крупы ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі