Дзяржкантроль прыпыніў працу шасці аптэк у Бабруйску
Камітэт дзяржкантролю па выніках маніторынгу прыпыніў у Бабаруйску дзейнасць шасці аптэк прыватнай аптэчнай сеткі. ЯНы не будуць працаваць, пакуль не выпраяць выяўленыя парушэнні.
Як адзначае прэс-служба ведамства, праверка выявіла ў аптэках неабгрунтаванае завышэнне коштаў і адсутнасць лекаў з абавяковага пераліку.
Паведамляецца, што маніторынг КДК і грамадскіх арганізацыяў з красавіка ахапіў больш за 1000 аптэк усіх формаў уласнасці.
Дарэчы, маніторынг, які вядзе афіцыйная Федэрацыя прафсаюзаў, выявіў, што з аптэк знік шэраг недарагіх медпрэпаратаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.