Дзяржкантроль выкрыў нелегальны “мясны” бізнэс

Дзяржкантроль выкрыў нелегальны “мясны” бізнэс

Камітэт дзяржкантролю выкрыў злачынную групу, якая займалася негальным аптовым гандлем мясам і мяснымі прадуктамі. Прыбытак, атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, склаў 9 мільёнаў рублёў.

Кіраўніка групы затрымалі і змясцілі пад варту. Агульная сума нясплачаных групай падаткаў — больш за 700 тыс. рублёў. Арышт наклалі на маёмасць фігурантаў коштам 500 тысяч рублёў.

Заведзеная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 233 Крымінальнага кодэксу Беларусі (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Пакаранне па гэтым артыкуле — ад штрафу да 2-7 гадоў пазбаўлення волі.

Канфіскавалі 240 тысяч еўра і 185 тысяч долараў.

Выяўлена, што фігуранты справы выкарыстоўвалі дакументы ад “ілжэпрадпрымальніцкіх структур”, якія зарэгістраваў 49-гадовы жыхар Віцебска. Ён ствараў фірмы і афармляў фіктыўныя бухгалтарскія дакументы. На яго завялі асобную справу паводле ч. 2 арт. 234 КК (ілжэпрадпрымальніцтва). Яму пагражае абмежаванне волі са штрафам або зняволенне тэрмінам да 7 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі