Дзяржкантроль злавіў НДІ фізкультуры на неліцэнзійнай дзейнасці
Навукова-даследчы інстытут фізкультуры і спорту аказваў платныя медыцынскія паслугі, не маючы ліцэнзіі. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Камітэт дзяржкантролю. КДК выявіў, што доўгі час інстытут аказваў платныя медыцынскія паслугі — біяхімічныя, гематалагічныя і імуналагічныя даследаванні — без ліцэнзіі. Прыбытак, атрыманы ў выніку гэтага, склаў 17,4 млн рублёў.
Былі выяўленыя таксама факты неэфектыўнага выкарыстання закупленага інстытутам абсталявання. Напрыклад, да цяперашняга часу не эксплуатуюцца закуплены ў снежні 2007 года за кошт бюджэтных сродкаў комплекс для псіхалагічнага тэставання коштам 84,2 млн руб. і электраміёграф коштам 32,8 млн руб.