Дзяржсакратар Ватыкана згадаў пра верагоднасць візіту ў Беларусь Папы
Пантыфік атрымаў з Мінска афіцыйнае запрашэнне, але канкрэтнага адказу яшчэ няма.
Дзяржсакратар Ватыкана П'етра Паралін не выключае, што яго прыезд у Беларусь можа папярэднічаць візіту Папы Рымскага. Праўда, для гэтага павінны скласціся спрыяльныя ўмовы. Пра гэта кардынал заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" пасля цырымоніі асвячэння вуглавога каменя будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску.
"Маю надзею быць тым папярэднікам, які папярэджвае сваім візітам прыезд Папы Рымскага. Сапраўды, было перададзена запрашэнне, каб Яго Святасць Папа Рымскі наведаў Беларусь. Канкрэтнага адказу на гэтае запрашэнне пакуль не атрымана", — цытуе словы дзяржсакратара Ватыкана БЕЛТА.
Лукашэнка перадаў падарунак для Папы Рымскага Францішка (фота, відэа)
Нагадаем, у Мінску дзяржсакратар Ватыкана правёў сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы мітрапалітам Паўлам.
Якаўлеўскі: Візіту Папы ў Беларусь да выбараў дакладна не будзе
Фота: nn.by