Дзяржсакратар ЗША: беларусы маюць права мірна збірацца
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа павіншаваў грамадзян Беларусі з днём незалежнасці РБ, які адзначаецца 3 ліпеня. Ён нагадаў, што Вашынгтон падтрымлівае "нязменнае імкненне беларускага народа да дэмакратычных прынцыпаў".
"Мы заклікаем урад Беларусі зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб маючыя адбыцца [прэзідэнцкія] выбары былі свабоднымі і справядлівымі, — піша Пампеа. — Гэта ўключае ў сябе права ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі шырокага кола кандыдатаў, права грамадзян мірна збірацца і свабодна выказваць сваё меркаванне, а таксама адкрыты і справядлівы падлік галасоў". Дзяржсакратар Злучаных Штатаў падкрэслівае, што ён нагадаў пра фундаментальныя свабоды, якія неабходныя "для забеспячэння далейшай незалежнасці і суверэнітэту Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.