Дзяўчына не змагла патлумачыць падаткавікам, адкуль у яе Bentley і BMW
Акрамя дарагіх аўтамабіляў 25-гадовая жыхарка Гомеля купіла элітную кватэру ў цэнтры горада.
Супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Савецкім раёне Гомеля звярнулі на гэта ўвагу, а таксама на тое, што дзяўчына нідзе не працуе. Яны высветлілі, што яна не выйгравала ў латарэю і не атрымлівала спадчыну.
Вынікам праверкі стала накладанне на заможную жыхарку Гомеля падаходнага падатку ў памеры 93 млн 500 тысяч рублёў (больш за 9 тысяч долараў). Гэтыя грошы дзяўчына адразу ж заплаціла.
"Улічваючы знешнія дадзеныя дзяўчыны, можна меркаваць, што ёй рабілі дарагія падарункі апякуны, — цытуе словы начальніцы аддзела дэкларавання падаткаў і маёмасці падатковай інспекцыі Аксаны Абаднюк сайт onliner.by. — Але мы не паліцыя нораваў, а падатковая інспекцыя. Наша задача — спаганяць падаткі, а не чытаць мараль".
Фота — "Минск-новости"