Э. Мельнікаў пра звальненне Рамашэўскай: Трэба чакаць нейкіх важных падзей
Вядучы штотыднёвага ток-шоў "Форум" на "Белсаце", сябра ўправы БАЖ Эдуард Мельнікаў даведаўся аб звальненні Агнешкі Рамашэўскай ад знаёмых, таму для яго гэта сталася нечаканасцю. Вось што ён сказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё:
"Для мяне асабіста гэта было нечаканасцю. Я лічу, што на ёй шмат завязана, бо яна дырэктар.
Я лічу, што згубіць такі праект, як Белсат не так проста і будзе вельмі шкада, калі ён знікне. Шмат людзей прызвычаіліся да Белсата. Шмат людзей у Беларусі і за яе межамі глядзіць канал і кожны дзень новыя людзі далучаюцца. Я спадзяюся, што ў Еўропе разумеюць, што канал патрэбны.
Я лічу, што бліжэйшымі днямі трэба чакаць нейкіх важных падзей".