"Эканамічная" нарада ў Лукашэнкі запланаваная на 11 лістапада
На ёй будуць падведзеныя вынікі 2014 года і разгледжаны прагноз на наступны год.
Нарада па актуальных эканамічных пытаннях з удзелам Аляксандра Лукашэнкі запланаваная на аўторак, 11 лістапада, інфармуе БелаПАН, які спасылаецца на некалькі "інфармаваных крыніц". Упершыню пра яе 5 лістапада згадаў кіраўнік дзяржавы падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць. Праўда, дату ён не назваў.
Мяркуецца, што на нарадзе будзе заслухана справаздача ўраду аб працы эканомікі ў бягучым годзе і разгледжаны асноўныя прагнозныя дакументы на 2015 год.
Нагадаем, днямі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сфармуе новае кіраўніцтва ў Беларусі, з якім ён збіраецца "трымаць справаздачу перад беларускім народам" на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Фота — Fotolia