Экс-вакаліст Deep Purple у салоне тату ў Мінску (фотафакт)
Экс-вакаліст Deep Purple Джо Лін Цёрнэр зноў прыехаў у Мінск. Яшчэ тры гады таму ён заявіў, што хоча пераехаць у нашу краіну, паколькі жонка з Беларусі. Па звестках Еўрарадыё, Цёрнэр калі не пераехаў у Мінск, дык падоўгу жыве ў беларускай сталіцы. На старонцы Антона Шапо ў Facebook змешчана фота, на якім музыка прыйшоў у салон тату "У Лісіцы" ды абмяркоўваў карэкцыю старой татуіроўкі.
Амерыканскаму спеваку Джо Ліну Цёрнэру 66 гадоў. У Deep Purple ён быў непрацяглы час, тры альбомы запісаў з гуртом Rainbow. У апошнія гады музыкант удзельнічае ў складзе розных праектаў.