Эксперт: пакуль Расія вядзе спрэчкі з Беларуссю, другога NATO не будзе

Вядомы расійскі эксперт па СНД Аляксей Власаў пракаментаваў вынікі саміта АДКБ, які прайшоў у Ерэване.  Нагадаем, у ім удзельнічалі кіраўнікі Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана. Не прыехаў толькі ўзбекскі лідэр. Асноўная гаворка ішла пра сітуацыю ў Кыргызстане. Сярод іншага, на саміце было вырашана да снежня падрыхтаваць змены ў статут арганізацыі, а таксама прааналізаваць досвед NATO і Еўрасаюза для яго выкарыстання ў АДКБ,

Аляксей Власаў скептычна глядзіць на гэтае перайменне досведу. "Ствараць другое NATO на прасторах СНД, калі Расія вядзе сур'ёзныя палітычныя, эканамічныя спрэчкі з Беларуссю, цяжка сабе ўявіць...", — цытуе словы эксперта РІА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі