Эксперты АБСЕ будуць вучыць міліцыянтаў еўрапейскім стандартам паводзінаў
Эксперты Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) правядуць у вучэбным цэнтры МУС Беларусі семінар па пытаннях удасканалення прафесійных навыкаў паводзінаў супрацоўнікаў.
Плануецца, што яны распавядуць пра еўрапейскі досвед працы супрацоўнікаў паліцыэскіх структур. Будуць таксама закранутыя некаторыя аспекты ўжывання сілы і зброі, узаемадзеяння грамадства і праваахоўнай сістэмы.
На семінары таксама будуць абмеркаваныя пытанні зносін міліцыянераў з рознымі катэгорыямі грамадзян, у тым ліку з малалетнімі і непаўналетнімі, якія прадстаўляюць групу рызыкі.
“Інтэрфакс”