Эльжбета Радзівіл. Фотасесія ў Ружанах

91-гадовая князёўна наведала палац сваіх сваякоў Сапегаў у Ружанах і палац сваіх сяброў Пуслоўскіх у Косаве Эльжбета Радзівіл у сваім веку застаецца цікаўным і авантурным чалавекам. Застаўшыся адна ў Беларусі на тры дні (астатнія Радзівілы ад’ехалі ў Варшаву), яна адправілася ў палац Сапегаў у Ружанах і палац Пуслоўскіх у Косаве.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022678.jpg
— Гэта ж нашыя  сваякі!.. — заўважыла яна на пад’ездзе да Ружанскага палацу. — Павінна ж я паглядзець, дзе яны жылі.

Трэба зазначыць, што ў 91 год пані Эльжбета застаецца  зацятым фатографам. Упершыню яна ўзяла камеру ў рукі ў 1929 годзе — калі бацька падараваў адзінай дачцэ на 12-годдзе перадавы па тым часе фотаапарат. З таго часу яна ўсё жыццё здымае. Сёння ў арсенале князёўны — стужкавая напаўаўтаматычная “Мінолта” і сучасны лічбавы “Панасонік” з 10-кратным зумам.

Князёўна была моцна ўражаная маштабамі Ружанскага палацу, таму зладзіла тут сапраўднае фотапаляванне.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022679.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022680.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022681.jpg
Гэты драўляны старадаўні картуш на браме вельмі зацікавіў пані Эльжбету

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022682.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022683.jpg
Рэшткі каміну на колішнім другім паверсе выклікалі  ў Эльжбеты Радзівіл масу згадак, як пры падобным каміне яны бавілі час з тымі ж Сапегамі…

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022684.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022685.jpg
Заўважыўшы, што я здымаю, князёўна не адмовілася папазіраваць

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022686.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022688.jpg
Ружанскі касцёл на пачатку 1990-х аднавіла Марыя Сапега — кузіна пані Эльжбеты. Да 28-мі гадоў пані Марыя жыла ў Ружанах. Памерла яна ўсяго некалькі месяцаў таму ў Варшаве ва ўзросце 98 гадоў…

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022689.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022690.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022691.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022692.jpg
Нават сядаючы ў  машыну, пані Эльжбета заўважылі цікавы ракурс і не прамінула злавіць  добры кадр

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/07//cms-image-000022693.jpg
А вось на тле косаўскага палацу Эльжбета Радзівіл фоткацца не захацела. Патлумачыла: “Сапегі — мае сваякі, а Пуслоўскія — толькі сябры. Чаму мне фатаграфавацца ля іхняга палацу?..”


Глядзі таксама:

Эльжбета Радзівіл прыехала ў Беларусь на вакацыі


Эльжбета Радзівіл наведала сямейную рэзідэнцыю Радзівілімонты

Радзівілы даказалі музею, што карціна ў экспазіцыі падпісаная памылкова

Тайна медальёну Эльжбеты Радзівіл

Радзівілы сказалі міністру Латушку: вежу-цыбуліну на замку трэба змяніць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі