Эмануіла Зэльцэра падазраюць у кантрабандзе наркотыкаў

Амерыканскага юрыста Эмануіл Зэльцэра падазраюць у незаконным захоўванні і кантрабандзе наркатычных сродкаў. Нагадаем, што Зэльцэр знаходзіцца пад следствам па справе аб выкарыстанні групай асоб падробленых дакументаў. Як паведаміў БелаПАН, 27 траўня на амерыканскага юрыста распачалі новую крымінальную справу. Яго падазраюць у незаконнай перавозцы лекаў, якія змяшчаюць наркотыкі. Паводле правіл, пры ўездзе ў Беларусь ён быў абавязаны паказаць іх у мытнай дэкларацыі.

Адвакат адзначыў, што гэтая справа не мае статусу дзяржаўнай таямніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі