Эмінэм сыграе ў фільме жахаў

Эмінэм (Eminem) выступіць у якасці сапрадзюсера і сыграе адну з роляў у 3D-ным фільме “Shady Talez”, праца над якім пачынаецца ў ЗША. Жанр стужкі вызначаецца як “фільм жахаў у стылі хіп-хоп”. Паводле аўтарытэтных крыніц, тэматыка карціны будзе перакрыжоўвацца з вядомай хорар-камедыяй Джорджа Рамэра “Creep Show” і папулярным тэлевізійным фэнтэзі-серыялам “The Twilight Zone”.

Аўтарамі сцэнарыя “Shady Talez” выступяць Кевін Грэва і Далас Джэксан. Апошні таксама падзеліць з Эмінэмам прадзюсерскія функцыі. Працаваць над музыкай да фільма будзе таксама Эмінем.

Мяркуецца, што ў дадатак да фільма будзе выпушчаная і серыя коміксаў з чатырох кніг. Працай над гэтым праектам зоймецца выдавецтва Marvel Icons.

Нагадаем, што дагэтуль Эмінэм паспеў засвяціцца ў адзіным фільме – паўбіяграфічнай стужцы “8 Mile”, якая прынесла музыку прэмію “Оскар”.

Фота: stars.antiglamur.ws

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі