ЕС разгледзіць пытанне аб санкцыях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў
Савет міністраў Еўрасаюза 7 красавіка разгледзіць пытанне аб падаўжэнні яшчэ на год санкцый у дачыненні да шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-служба Савета ЕС.
Нагадаем, санкцыі прадугледжваюць абмежаванне на ўезд на тэрыторыю краін ЕС шэрагу беларускіх чыноўнікаў, у ліку якіх і Аляксандр Лукашэнка, а таксама замарожванне іх фінансавых рахункаў.
Першапачатковы спіс беларускіх чыноўнікаў, якія, на думку ЕС, маюць дачыненне да знікнення ў Беларусі палітыкаў у 1999—2000 гадах, складаўся з шасці чалавек — гэта міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, сакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў і камандзір брыгады спецназа Дзмітрый Паўлічэнка.
У снежні 2004 года, пасля парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, у спіс былі ўключаны кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына і начальнік палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юрый Падабед. У красавіку 2006 года спіс быў пашыраны да 37 чалавек.
У яго трапіў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказны, як сцвярджае ЕС, за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Пазней да рашэння Еўрасаюза далучыліся яшчэ каля 10 краін, якія не ўваходзяць у ЕС.
БелаПАН