ЕС занепакоены новым пераваротам у Афрыцы

Вайскоўцы вырашылі "пакласці канец існуючаму рэжыму" / Reuters

Вайскоўцы вырашылі "пакласці канец існуючаму рэжыму" / Reuters

ЕС занепакоены новым пераваротам у Афрыцы. Вайскоўцы, якія захапілі ўладу ў Габоне, адмянілі вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Пра перамогу на іх заяўляў дзейны кіраўнік краіны з 2009-га Алі Бонга Андзімба, для якога гэта быў бы ўжо трэці тэрмін. Але вайскоўцы сказалі па тэлебачанні, што вырашылі "пакласці канец існуючаму рэжыму", паведамляе euronews.com. Прэзідэнт апынуўся пад хатнім арыштам.

"Увесь гэты рэгіён, пачынаючы з Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, затым Малі, затым Буркіна-Фасо, цяпер Нігер і, магчыма, Габон — знаходзіцца ў вельмі складанай сітуацыі", — кажа кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Еўрасаюза Жазэп Барэль.

ВУП на душу насельніцтва ў Габоне быў адным з самых высокіх у Афрыцы. Аднак беспрацоўе ў краіне дасягала, паводле некаторых звестак, 40%. Папярэдняя спроба перавароту адбылася ў Габоне ў 2019 годзе. Тады ўладам удалося арыштаваць змоўшчыкаў і вярнуць сабе кантроль над сітуацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі