Эстонія не будзе выдаваць беларусам візы на вучобу
Талін / pixabay
Урад Эстоніі абмяжуе для грамадзян Беларусі і Расеі магчымасць атрымаць візу на адукацыю або часовы від на жыхарства. Адпаведную пастанову Талін прыняў сёння, піша The Baltic Times.
"Калі санкцыі дапамогуць пакласці канец расійскай агрэсіі, гэта акажа станоўчы ўплыў і на нашу бяспеку", — сказаў кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Рэйнсалу.
У сакавіку Эстонія часова прыпыніла выдачу віз грамадзянам Беларусі і Расіі. Аднак пазней урад дазволіў выдаваць візы для працы і прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама тэрміновыя віды на жыхарства палітуцекачам, пісала эстонскае медыя ERR.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.