Этна-фэст “Ад неба на паўметра” перанеслі з-за эпідэміі грыпу

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны арганізатар фестывалю Яўген Увядзенскі. Па яго словах, людзі папросту не хочуць у цяперашніх абставінах знаходзяцца ў грамадскіх месцах з вялікай колькасцю людзей. Таму прадзюсерскі цэнтр Kombine Music вырашыў перанесці этна-фэст на 26 лістапада:

Яўген Увядзенскі:
“Пераносім фестываль з-за эпідэміі “свінога грыпу”. Папросту вялікі адсотак насельніцтва ў нас баіцца захварэць. Усё будзе як і запланавана, толькі не 5-га, а 26 лістапада”.

Як адзначаюць арганізатары, усе прададзеныя квіткі застануцца сапраўднымі  26 лістапада. Аднак цікава, што па тэлефонах, пазначаных на афішах, квіткі далей працягваюць прадаваць менавіта на 5 лістапада:

Распаўсюджвальнік квіткоў: “Паслязаўтра квіткі можна будзе набыць толькі ў касах ДК МАЗа. А заўтра яшчэ можна будзе набыць у мяне ці іншых распаўсюджвальнікаў”.

Нагадаем, што напрацягу пяці гадзін фэсту на сцэне з’явяцца наступныя калектывы і выканаўцы:

Дзіцячы фальклёрны ансамбль “Святкі”
Ансамбль народнай музыкі і песні “Мінскія Музыкі”
Алег Хаменка (лідэр знакамітага этна-гурта “Палац”, які на фестывалі выступіць сольна)
Guda (аўтэнтычныя беларускія народныя спевы)
Rokash (электрычны неа-фолк-рок, які пабудаваны на сінтэзе мяккіх фолькавых мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм-секцыі)
Unia (мадэрн-фолк-рок; выступы гэтага гурта адзначаныя яскравым шоў і моцнай энергетыкай)
Hoha-band (этна-рок-гурт, які стварыла Маша Лагодзіч, - голас знакамітага этна-дуэта “Яр”, разам з трыма іншымі музыкамі)
Akana-NHS (этна-джаз; гэта тры прыгожыя дзяўчыны, сярод якіх рок-князеўна Руся (экс-Indiga), і тры джазавых музыкі, якія граюць на кларнеце, саксафоне і перкусіі)
“Гаротніца” (праект, які заснаваў Андрусь Такінданг, - лідэр гурта “Рэха”. Harotnica спалучае элементы ска, джазу і этнікі, с жаночым вакалам і добрым пачуццём гумару)
Energy (электрычна-альтернатыўны праект, які спалучае цяжкія кампазіцыі накшталт Prodigy з традыційнымі беларускімі спевамі)
Dzivasil (атмасферны этна-эмбіент з выкарыстаннем народных інструментаў)
"Нагуаль" (стыльны напрамак гэтага легендарнага гурта, які шмат канцертуе за мяжой, крытыкі называюць псіха-фолк; песні выконваюцца на невядомай мове ў суправаджэнні цымбалаў, гітары і перкусіі)
“Князь  Мышкін” (культавы гурт інтуітыўнай імправізацыі пад кіраўніцтвам Леаніда Нарушэвіча пакажа адмысловую этна-праграму "Ў кожны дом")
Вядучыя фэсту: Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка (гурт “Разбітае сэрца пацана”).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі