Еўра пераадолеў парог у 24 тысячы
Пасля таргоў 5 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Долар падаражэў на 182 рублі і цяпер каштуе 21 668 рублёў, еўра падаражэў на 448 рублёў — да 24 246 рублёў.
Еўра дасягнуў новы рэкорд. Самы высокі курс еўра быў — 23 798 (4 лютага).
Расійскі рубель нязначна патаннеў да 280,38.
Беларускі рубель да кошыка валют знізіўся на 0,77%. З пачатку года курс беларускага рубля да кошыка валют знізіўся на 14,69%, да долара рубель знізіўся на 16,69%, да еўра — на 19,44% і на 9,81% — да расійскага рубля.