Еўракамісар Фюле ляціць у Кіеў

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле наведае Кіеў 24-25 студзеня. Пра гэта паведамляе censor.net.ua.



Па словах прадстаўніка еўракамісара, падчас візіту Фюле хоча сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі, а таксама прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.



Тым часам генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд вырашыў адкласці паседжанне кіруючага камітэта Украіна-Савет Еўропы. Яно было запланаванае на 22 студзеня. Кіруючы камітэт займаецца пытаннем рэфармавання крымінальнага заканадаўства ў Украіне. Аднак з-за прынятых новых законаў, якія абмяжоўваюць правы украінцаў на сходы і самавыяўленне, яго паседжанне не адбудзецца.



У Савеце Еўропы скептычна паставіліся да заяваў міністра замежных спраў Украіны Леаніда Кажары, што скандальныя законы накіраваныя на ўкараненне ва Украіне нормаў, якія ўжо існуюць у большасці краін Еўропы.



Фота — telegraf.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі