Еўракамісія не падоўжыла забарону на ўвоз ўкраінскага збожжа

Збожжа

Збожжа / pexels.com

Еўракамісія не стала падаўжаць забарону на імпарт ўкраінскага збожжа, якая дзейнічала да 15 верасня. Такім чынам, сёння заканчваецца тэрмін эмбарга.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Еўракамісіі Украіна пагадзілася ўвесці прававыя меры, каб прадухіліць некантраляваны выхад збожжа на еўрапейскі рынак. Гэтае патрабаванне выставілі суседнія з Украінай дзяржавы — чальцы Еўрасаюза.

Еўракамісія заявіла, што ўстрымаецца ад якіх-небудзь абмежаванняў, пакуль эфектыўныя меры з боку Украіны цалкам працуюць.

Пасля таго, як Расія блакавала чарнаморскія парты, альтэрнатыўнымі маршрутамі для экспарту ўкраінскага збожжа сталі Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія і Славакія. Асцерагаючыся некантраляванага выхаду ўкраінскага збожжа на свае рынкі, яны забаранілі імпарт і транзіт сельскагаспадарчай прадукцыі з тэрыторыі Украіны, адзначае hromadske. Урэшце Еўракамісія здолела знайсці кампраміс. Імпарт украінскай сельскагаспадарчай прадукцыі ў гэтыя краіны быў забаронены, але транзіт дазволены.

Балгарыя вырашыла скасаваць эмбарга. А Польшча, Венгрыя, Румынія і Славакія плануюць падоўжыць забарону.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі