Еўрамайданаўцы паднялі каля мяжы з Беларуссю сцяг ЕС (фота)
Аўтамабілісты з украінскімі і еўрапейскімі сцягамі прыехалі з Кіева на мяжу Украіны, Расіі і Беларусі.
Актывісты планавалі ўсталяваць сцяг Еўрасаюза каля помніка “Дружбы народаў". Ён знаходзіцца на стыку межаў у вёсцы Сенькаўка Чарнігаўскай вобласці.
Аднак рэалізаваць задуму прыхільнікам Еўрамайдану да канца не ўдалося. Памежнікі дазволілі праехаць на тэрыторыю, аднак папрасілі не фатаграфаваць. Па іх словах, на мяжы можа размяшчацца толькі дзяржаўная сімволіка.
Але нягледзячы на такую забарону, удзельнікам аўтапрабегу ўсё ж удалося падняць дзяржаўны сцяг і сцяг Еўрасаюза на мяжы. Пра гэта паведамляецца на фэйсбук-старонцы кампаніі “За адказную ўладу”.