Еўрапарламент канкрэтызуе рэзалюцыю Савета міністраў ЕС па Беларусі

Еўрадэпутаты разам з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі абмеркавалі праект рэзалюцыі па Беларусі, якую Еўрапарламент прыме на наступным тыдні Дэлегацыя беларускіх палітыкаў на чале з Аляксандрам Мілінкевічам сустрэлася з еўрадэпутатамі з Дэлегацыі па справах Беларусі, каб распавесці пра Беларускі Еўрапейскі Форум, які на мінулым тыдні адбыўся ў Мінску.

Аднак як даведалася Еўрарадыё непасрэдна ад саміх беларускіх палітыкаў, сапраўдная мэта была іншай. Еўрадэпутаты разам з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі хацелі абмеркаваць праект рэзалюцыі па Беларусі, якую Еўрапарламент прыме на наступным тыдні.
Чакаецца, што гэты дакумент канкрэтызуе агульныя фармулёўкі рэзалюцыі Савета міністраў ЕС і прадставіць беларускім уладам канкрэтныя патрабаванні, паведаміла Еўрарадыё нямецкая еўрадэпутатка Элізабэт Шродтэр.

Элізабэт Шродтэр: Надышоў час, каб сказаць Лукашэнку: Добра, Вы зрабілі першы крок, Еўрарадыё з сядзібай у Варшаве атрымала магчымасць стварыць офіс у Мінску, і гэта крок у напрамку дэмакратызацыі, але трэба рабіць наступныя крокі”.

Варта адзначыць, што на сустрэчы беларускіх апазіцыянераў прысутнічалі і прадстаўнікі беларускай амбасады ў Бельгіі. Яны селі асобна ад дэлегацыі і пачалі рабіць нататкі ў той момант, калі Аляксандр Мілінкевіч пачаў казаць пра палітвязняў. А вось падчас прамовы старшыні Дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі Яцка Пратасевіча па-англійску, дыпламаты пацягнуліся за навушнікам перакладу.



Фота — wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі