Еўрапарламент прагаласаваў за прадастаўленне Украіне бязвізавага рэжыму

Еўрапарламент прагаласаваў за прадастаўленне Украіне бязвізавага рэжыму

Еўрапарламент падтрымаў прапанову Еўракамісіі і прагаласаваў за прадастаўленне Украіне бязвізавага рэжыму. Адбылося гэта 6 красавіка на пасяджэнні ў Страсбургу. Вынікі галасавання наступныя: “За” — 521 дэпутат, “супраць” — 75, устрымаліся 36 дэпутатаў.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўжо прывітаў рашэнне Еўрапарламента.

Галасаванне па гэтым пытанні пастаянных прадстаўнікоў краін-чальцоў ЕС прызначанае на 26 красавіка. Калі яно будзе станоўчым, рашэнне мусіць зацвердзіць Савет Еўрасаюза, яго падпіша кіраўнік Еўрапарламента, прадстаўнік Мальты, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе. Пасля афіцыйнай публікацыі ў часопісе ЕС яно набудзе моц на працягу 20 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі