Еўрапарламент правядзе тэрміновыя дэбаты па Беларусі

Акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца больш за тры месяцы / "Наша Ніва"​
Акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца больш за тры месяцы / "Наша Ніва"​

Інфармацыя пра дэбаты па сітуацыі ў Беларусі з'явілася ў раскладзе Еўрапейскага парламента. Тэма дэбатаў, якія адбудуцца 26 лістапада, сфармуляваная так: "Парушэнні правоў чалавека, якія працяшваюцца, у прыватнасці забойства Рамана Бандарэнкі". Па выніках абмеркавання плануецца прыняць рэзалюцыю.

Раман Бандарэнка памёр у бальніцы 12 лістапада. Туды яго прывезлі з міліцыі ў несвядомым стане. У 31-га гадовага Бандарэнкі была дыягнаставаны цяжкая закрытая чэрапна-мазгавая траўма, кровазліццё ў мозг, траўмы мяккіх тканін галавы. Ён быў у коме. Яго прааперавалі, але выратаваць не змаглі.

Напярэдадні ўвечары Бандарэнка выйшаў на двор на "Плошчы Перамен", каб разам з суседзямі перашкодзіць невядомым зрэзаць бел-чырвона-белыя стужачкі. Паўстаў канфлікт. Яго штурхнуў невядомы, затым Бандарэнку занеслі ў машыну. Паводле версіі МУС, увечары 11 лістапада паступіў выклік аб бойцы ў двары на вуліцы Чарвякова, "супрацоўнікі міліцыі выявілі 31-гадовага грамадзяніна з цялеснымі пашкоджаннямі" і пазней выклікалі яму хуткую дапамогу.  

Следчы камітэт сцвярждаў, што Бандарэнка быў нецвярозы.  Аднак гэта абвяргае дакумент з бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, які апублікаваў Тэлеграм-канал "Белыя халаты". Акрамя таго, маці Бандарэнкі перадала ў СМІ копію лабараторнага аналізу крыві. Вынікі аналізу таксама пацвярджаюць, што этылавага спірту ў крыві хлопца не было.

19 лістапада Генпракуратура Беларусі пачала крымінальную справц за разгалошванне вынікаў медагляду Рамана Бандарэнкі. У рамках расследавання гэтай справы былі затрыманыя лекар бальніцы хуткай дапамогі і журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч.

 

Европарламент проведёт срочные дебаты по Беларуси
Дыягназ, пастаўлены Бандарэнку: 0% этанолу / t.me/belxalat​

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі