Еўрапарламент заклікаў байкатаваць адкрыццё Алімпійскіх гульняў у Пекіне

Еўрапарламент прагаласаваў у чацвер за байкот урачыстай цырымоніі адкрыцця Летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Дэпутаты лічаць, што лідэрам еўрапейскіх краін не варта прыязджаць на цырымонію ў тым выпадку, калі Кітай не пачне перамовы з Далай-ламай аб нармалізацыі сітуацыі ў Тыбеце, перадае радыёстанцыя "Эхо Москвы". "За" прагаласавалі 580 чальцоў Еўрапарламента, супраць былі 24, а 45 – устрымаліся.

Дарэчы, далай-лама выказаўся сёння супраць байкоту Алімпіяды-2008. Ён не падтрымлівае прыхільнікаў незалежнасці Тыбету ў спробах сарваць эстафету алімпійскага агменя і блаславіў Алімпійскія гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі