Еўрасаюз будзе правяраць пасажыраў цягнікоў і іх багаж

Міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнеў распавёў, што на экстранай сустрэчы прадстаўнікоў краін ЕС у Парыжы прынялі новыя меры для бяспекі на чыгуначным транспарце ў Еўропе.

Саміт быў прызначаны пасля нападу на пасажыраў высакахуткаснага цягніка, які рухаўся з Амстэрдама ў Парыж, у мінулую пятніцу. Тады вялікай колькасці ахвяраў удалося пазбегнуць толькі дзякуючы рашучым дзеянням некалькіх пасажыраў.

Па словах Казнева, якія перадае BBC, галоўныя новаўвядзенні выглядаюць так: больш жорсткі кантроль за пасажырамі і іх багажом на станцыях, больш жорсткае заканадаўства аб абарачэнні агнястрэльнай зброі, а таксама больш шчыльнае супрацоўніцтва спецслужбаў еўрапейскіх краін.

У сустрэчы прымалі ўдзел міністры з Францыі, Брытаніі, Нямеччыны, Італіі, Іспаніі, Бельгіі, Люксембурга, Нідэрландаў і Швейцарыі.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі