Эвакуяваныя з Сірыі ў Маскву беларусы ўжо выехалі на радзіму

Эвакуяваныя з Сірыі ў Маскву беларусы ўжо выехалі на радзіму

Эвакуяваныя з Сірыі беларускія грамадзяне ўжо едуць з Масквы на радзіму. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускую абмасаду ў Расіі. Сёння ў 6.00 у Маскву прыбыў самалёт МНС Расіі, на борце якога было і 8 беларускіх грамадзян — дзве жанчыны і шасцёра дзяцей.

Супрацоўнікі консульскага аддзелу амбасады сустрэлі іх у аэрапорце Дамадзедава і дапамаглі дабрацца да Беларускага вакзала ў Маскве. Там эвакуяваным з Сірыі беларусам набылі квіткі на цягнік і накіравалі на радзіму ў той жа дзень.

Дыпмісія сумесна з расійскімі структурамі будзе адсочваць сітуацыю з выратаваннем грамадзян з зоны канфлікту ў Сірыі і ў выпадку неабходнасці аказваць дапамогу беларускім грамадзянам.

Фота: zdbilety.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі