Фанаты мінскага "Дынама" сышлі з трыбуны ў знак салідарнасці з затрыманымі
Фанаты мінскага "Дынама" сышлі з трыбуны ў знак салідарнасці з затрыманымі міліцыяй. Адбылося гэта ў нядзелю падчас матчу чэмпіянату Беларусі па футболе на стадыёне ФК "Мінск". У ім гулялі "Мінск" і мінскае "Дынама".
Як інфармуе "Прессбол", у пачатку другога тайма, пасля таго, як трое чалавек з ліку дынамаўскіх фанатаў былі затрыманыя, усе фанаты сышлі. Яны стаялі за агароджаннем, адкуль назіралі за падзеямі на поле (матч скончыўся ўнічыю 0:0). Прычынай затрымання трох чалавек стала "нецэнзурная крычалка".