Федэральная рэзервовая сістэма ЗША падняла ўліковую стаўку

Федэральная рэзервовая сістэма ЗША падняла ўліковую стаўку

Федэральная рэзервовая сістэма (ФРС) ЗША, якая выконвае функцыі цэнтральнага банка, павялічыла ўліковую стаўку на чвэрць пункта да 0,5%.

Гэта першае павышэнне стаўкі з 2006 года, адзначае BBC.

Павышэнне азначае, што стаўкі, па якіх банкі даюць адзін аднаму пазыкі на суткі, будуць вар'іравацца ад 0,25 да 0,5%. Стаўка ФРС — гэта адсотак, пад які амерыканскія банкі бяруць крэдыты ў цэнтральнага банка краіны. Са снежня 2006 года яна знаходзілася практычна на нулі — 0-0,25%.

У першыя хвіліны пасля абвяшчэння ФРС індэкс Доў-Джонса вырас на 0,5%.

Цэнтральны банк таксама крыху павысіў свой прагноз эканамічнага росту ЗША на 2016 год — з 2,3% да 2,4%. Як вынікае, банк не думае, што павышэнне уліковай стаўкі адмоўна адаб'ецца на росце эканомікі. Катыроўкі на фондавых рынках пасля гэтай аб'явы падняліся.

Тлумачачы сваё рашэнне падняць ўліковую стаўку, ФРС адзначыў, што расходы хатніх гаспадарак павысіліся, а інвестыцыі растуць, пры захоўваецца нізкі ўзровень інфляцыі.

ФРС не падыме стаўку да нармальнага ўзроўню ў 3,5% раней за 2018 год, калі, на іх думку, наступіць канчатковае аздараўленне эканомікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі