Фэст "Bela Music" застанецца безалкагольным.
Найлепшыя
рок-гурты Беларусі, якія яшчэ зусім
нядаўна былі ў «чорных спісах»,
выступілі на
адкрытай пляцоўцы аэраклубу
«Баравая» пад патранатам Міністэрства
культуры і мясцовых уладаў.
"Bela Music-09", першы рэспубліканскі фестываль жывой актуальнай музыкі, доўжыўся 5 гадзін. Праўда, прагнозы арганізатараў не спраўдзіліся – замест чакаемых 5 тысяч, на фэст прыехала крыху больш за адну. Затое сіноптыкі ў сваіх прагнозах не памыліліся – падчас фэсту яго гледачы і ўдзельнікі тройчы вытрымалі навальніцы з дажджом і моцным ветрам.
Детидетей
Да таго ж Уладзімір Рылатка марыць зрабіць фестываль міжнародным. У гэты ж час Алег Хаменка лічыць, што для замежных гуртоў хопіць і «Славянскага базару».
Сам жа спявак увогуле не разумее, чаму прысутных так здзівіла яго з'яўленне на сцэне "Bela Music".
"Я заўжды быў і буду рок-спеваком! Я выхоўваўся на гэтай музыке" - паспрабаваў запэўніць Ялфімаў.
А вось "Нейра Дзюбель" без асаблівых намаганняў адразу ж разварушыў мокрую і замёрзлую публіку.
"Женщина моих галлюцинаций" у дуэце з рок-князёўнай Вольгай Самусік так разгарачыла Кулінковіча...
... што неўзабе ён саспеў для лёгкага стрыптызу на сцэне.
Менш за ўсё з выступам пашанцавала гурту "Палац" - літаральна перад выхадам музыкантаў пачаўся праліўны дождж.

З
пункту гледжання арганізацыі і
інфраструктуры фэсту, прадугледжана
было ўсё: аўтобусы зладжана адпраўляліся
ад ст. м. «Усход», на самой пляцоўцы
аэраклубу «Баравая» не бракавала ні
гандлёвых палатак, ані прыбіральняў.
Але, як і было заяўлена загадзя, фестываль
быў безалкагольным. На пытанне Еўрарадыё,
ці будзе на фестывалі піва ў будучым
годзе, першы намеснік міністра культуры,
Уладзімір Рылатка, адказаў адмоўна.
Маўляў, мы за здаровы лад жыцця, гуляйце
лепш у спартыўныя гульні.
Да таго ж Уладзімір Рылатка марыць зрабіць фестываль міжнародным. У гэты ж час Алег Хаменка лічыць, што для замежных гуртоў хопіць і «Славянскага базару».
Сам жа спявак увогуле не разумее, чаму прысутных так здзівіла яго з'яўленне на сцэне "Bela Music".
"Я заўжды быў і буду рок-спеваком! Я выхоўваўся на гэтай музыке" - паспрабаваў запэўніць Ялфімаў.
А вось "Нейра Дзюбель" без асаблівых намаганняў адразу ж разварушыў мокрую і замёрзлую публіку.
"Женщина моих галлюцинаций" у дуэце з рок-князёўнай Вольгай Самусік так разгарачыла Кулінковіча...
... што неўзабе ён саспеў для лёгкага стрыптызу на сцэне.
Менш за ўсё з выступам пашанцавала гурту "Палац" - літаральна перад выхадам музыкантаў пачаўся праліўны дождж.
Паглядзець на беларускія гурты прыехаў і арганізатар фестывалю Be2gether Гедрыюс Клімкявічус. Чакалася, што на Bela Music будзе абраны трэці гурт, які прадставіць Беларусь на фестывалі ў Нарвілішках. Але, падаецца, Гедрыюса асабліва не ўразіла ні сама імпрэза, ні яе ўдзельнікі.
"Вясёлка ў небе, якая з'явілася адразу пасля дажджу, - добры знак", - кажа Гедрыюс. І дадае: "Значыць, Богу было заўгодна, каб гэты фестываль адбыўся. Шкада вось толькі, што піва не прадаюць."
З выхадам на сцэну гурта «Без Білета» хмары канчаткова разышліся. Музыканты праспявалі некалькі новых песень і падарылі сваім фанатам плакаты з выявай гурта.
"Краму" можна назваць самым "фестывальным" гуртом з прадстаўленых сёлета на "Bela Music". Хіба толькі ў іх, ды ў "J:морс", якія выступалі следам, гук быў сапраўды моцным і шчыльным.
Ігар Варашкевіч упэўнены - людзей магло быць значна больш, каб не дрэннае надвор'е.
Апошнімі на сцэну "Bela Music" ўзняліся хэдлайнеры фестывалю - гурт "J:морс". Музыканты выканалі шэраг песень з новага альбому, а таксама хіты "Не умирай", "Ледоколы" і нават «Web-дызайн»!
Выступ "J:морс" завяршыўся дакладна а 22-ой і людзі адразу ж накіраваліся ў бок аўтобусаў. Літаральна праз 5 хвілін нішто не нагадвала пра тое, што на пляцоўцы "Баравой" адбылася буйная імпрэза: ніводнага чалавека навокал, ні металічнай агароджы, ні смецця. Занадта аператыўна - нават спалохала. Цікава, каму б перашкодзіў начны канцэрт у полі? Каб не пустая, прамоклая сцэна ды недзе далёка, на кальцавой, бляклае святло фар ад'язджаючых машын, дык і засумнявалася б, ці не прымроілася...