Фестываль беларускага дакументальнага кіно на канапе: старт 7 красавіка
Пакуль у свеце адмяняюцца і пераносяцца кінафестывалі, у Беларусі ўсё ж адзін адбудзецца! З 7 да 13 красавіка пройдзе трэці па ліку анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs-2020. Для таго каб паглядзець сем актуальных стужак сямі аўтараў, нам не давядзецца выходзіць з дому. Кожная стужка будзе дасяжная на сайце belarusdocs.com цягам 24 гадзін у HD-якасці. Падтрымаць фэст можна тут.
Падрабязнасці пра фестываль ад арганізатара і рэжысёра Алеся Лапо слухайце ў жывым эфіры Еўрарадыё!
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.