Фестываль “Дружба” пройдзе ў “Станькава” у першы дзень жніўня

Фестываль “Дружба” пройдзе 1 жніўня ў ЦЭТ “Станькава”, што ў 36-ці км ад Мінска ў бок Дзяржынску. Па словах арганізатараў, іх мэта дасягнута – “загарадняя” прапіска фэста захаваная, ды і да пляцоўкі мінчукам лёгка даехаць. Да таго ж і на новым месцы “Дружба” захавае свой добры настрой, забавы, ярмарку, намётавае мястэчка і песні ля вогнішча.

Лайн-ап фэста будзе аб’яўлены пазней. Аднак вядома, што канцэрты, як і летась, пройдуць на двух сцэнах.

Арганізатары падкрэсліваюць, што цэнтр экалагічнага турызму “Станькава” абсталяваны паркоўкай, зонай адпачынку, там ёсць кавярня, санвузлы, заасад. На тэрыторыі будуць усталяваныя гандлёвыя кропкі.

Дабрацца да “Станькава” можна праз Дзяржынск, куды ад Мінску ходзяць электрычкі, аўтобусы і маршруткі.

Паводле tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі