ФІФА пачала справу на кіраўніка іспанскай футбольнай федэрацыі — за пацалунак

Скандальны пацалунак / кадр з відэа

Скандальны пацалунак / кадр з відэа

ФІФА пачала дысцыплінарную справу супраць прэзідэнта Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі Луіса Рубіялеса. Ён пацалаваў у вусны нападніцу іспанскай зборнай Джэніфер Эрмаса пасля перамогі зборнай Іспаніі над зборнай Англіі з лікам 1:0.

"ФІФА пацвярджае сваю непахісную прыхільнасць павазе недатыкальнасці ўсіх людзей і рашуча асуджае любыя паводзіны, якія супярэчаць гэтаму",цытуе Бі-Бі-Сі заяву ФІФА.

33-гадовая футбалістка спачатку напісала ў Інстаграме, што ёй не спадабаліся дзеянні Рубіялеса. Пазней ад яе імя была апублікаваная заява ў яго абарону.

Сам Рубіялес казаў, што ў пацалунку "не было благіх намераў" і ўвогуле гэта было ў момант вялікага эмацыйнага ўзрушэння.

Дарэчы, за некалькі хвіліна да пацалунку Рубіялес яшчэ і схапіў сябе за прамежнасць, выказваючы захапленне ад перамогі іспанскай каманды. Гэты жэст могуць палічыць абцяжваючай акалічнасцю, бо падчас матча Рубіялес знаходзіўся каля каралевы Іспаніі Летысіі ды 16-гадовай прынцэсы інфанты Сафіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі