Фігурант справы "Рабочага руху" Аляксандр Капшуль 41 дзень трымае галадоўку

Аляксандр Капшуль / t.me/viasna96
Аляксандр Капшуль / t.me/viasna96

41 дзень трымае галадоўку ўдзельнік справы "Рабочага руху" Аляксандр Капшуль, паведамляюць праваабаронцы. 31 снежня ён абвясціў галадоўку, пратэстуючы супраць парушэння заканадаўства падчас утрымання ў гомельскім СІЗА. Першыя некалькі дзён Аляксандр не піў нават ваду.

Працэс па справе "Рабочага руху" ідзе ў закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада. Фігурантамі справы з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных. Усіх іх втнавацяць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.

Як распавядала Еўрарадыё, фігуранты справы адмовіліся ўдзельнічаць у допыце на судзе.

Аляксандра Капшуля затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі Расіі ды перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі