Фігурантам "чорнага спісу" забароняць уезд нават у Турцыю
Ва ўдакладненым "чорным спісе" Еўрасаюза — 158 прадстаўнікоў беларускіх уладаў.
Пра гэта гаворыцца ў праекце дакумента, які павінен быць прыняты на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў 31 студзеня ў Брусэлі.
Будуць замарожаныя актывы гэтых асобаў. Ім будзе забаронены ўезд не толькі ў краіны ЕС, але і ў партнёрскія дзяржавы. Гэта значыць, што візавыя санкцыі падтрымаюць краіны-кандыдаты на ўступленне ў ЕС і асацыяваныя партнёры: Ісландыя, Македонія, Турцыя, Харватыя, Албанія, Чарнагорыя, Нарвегія і Ліхтэнштэйн.
У дакуменце адзначаецца, што гэты спіс адкрыты і будзе пераглядацца ў залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Беларусі.
У дакуменце пакуль не гаворыцца аб эканамічных санкцыях, аднак шэраг дэлегацыяў хоча правесці на гэтую тэму дыскусіі, паведаміў сайту Wirtualna Polskaп прадстаўнік ЕС.